Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У Беларусі 2009 год аб’яўлены Годам роднай зямлі. Сёньня Аляксандар Лукашэнка падпісаў такі ўказ. Што ж маецца на ўвазе?

“Правядзенье Году роднай зямлі будзе спрыяць захаваньню й памнажэньню нацыянальнага духовага й культурнага набытку, гістарычнай спадчыны й прыродных багацьцяў краіны, самабытных традыцый беларускага народу, выхаваньню моладзі ў духу любові да Айчыны, — гаворыцца ў паведамленьні прэзыдэнцкай прэс-службы. — Тэматыка году арганічна спалучаецца з важнай гістарычнай падзеяй — сьвяткаваньнем 65-й гадавіны вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сьведчыць пра пераемнасьць патрыятычных традыцый пакаленьня пераможцаў, гатовасьці нашых сучасьнікаў берагчы родную зямлю, памнажаць ейныя прыродныя багацьці, духовыя й культурныя скарбы”.

Сёньня ж прысьвячэньне наступнаму году абвесьціла Арганізацыя аб’яднаных нацый. Налета будзе адзначацца 400-годзьдзе астранамічных адкрыцьцяў Галілеа Галілея, і таму 2009-ы аб’яўлены Годам астраноміі.

Унёсак Галілея ў станаўленьне астраноміі як навукі быў рэвалюцыйным. На пачатку XVII стагодзьдзя Галілей змайстраваў тэлескоп, у які пабачыў кратэры на Месяцы, спадарожнікі ў Юпітэра, сонечныя плямы й багата іншага, зрабіў шэраг навуковых адкрыцьцяў і трапіў за свае навуковыя погляды ў кіпцюры інквізыцыі. У тыя самыя часы каталіцкай царквой уяўленьне пра тое, што Зямля круціцца вакол сваёй восі й вакол Сонца было аб’яўлена ерасьсю й афіцыйна лічылася гэткім да пачатку ХІХ стагодзьдзя.


XS
SM
MD
LG