Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскае грамадзтва занепакоена плянамі Беларусі пабудаваць атамную электрастанцыю побач зь мяжой Літвы. Пра гэта заявіў журналістам 29 сьнежня міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас пасьля перамоў зь беларускім калегам Сяргеем Мартынавым і кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімірам Макеем.

“Вядома, літоўскае грамадзтва занепакоена, ня маючы поўнай інфармацыі, — сказаў ён. — Гэта сувэрэннае права Беларусі. Але мне было сёньня сказана, што беларускі бок праінфармуе літоўскі ўрад і літоўскае грамадзтва пра пляны разьмяшчэньня АЭС”.

Ушацкас зазначыў, што пакуль “фінальнае палітычнае рашэньне (пра пляцоўку пад АЭС) не прынятае.
Ушацкас зазначыў, што пакуль “фінальнае палітычнае рашэньне (пра пляцоўку пад АЭС. — БелаПАН.) не прынятае”.

У сваю чаргу Сяргей Мартынаў падкрэсьліў, што Беларусь усе пытаньні, зьвязаныя з будаўніцтвам АЭС, вырашае ў цесным кантакце з МАГАТЭ: “Усе рашэньні будуць прымацца з улікам міжнародных нормаў і абавязацельстваў”.

Нагадаем, 20 сьнежня Дзяржаўная камісія па выбары месца разьмяшчэньня зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС у Беларусі прыняла рашэньне пра будаўніцтва станцыі на Астравецкай пляцоўцы ў Гарадзенскай вобласьці.

Разглядаліся таксама варыянты будаўніцтва на Чырвонапалянскай (Чавускі раён) і Кукшынаўскай (Горацкі раён) пляцоўках Магілёўскай вобласьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG