Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Літвы віншуе беларусаў


Вігаўдас Ушацкас

Вігаўдас Ушацкас

Вігаўдас Ушацкас, якога пасьля нядаўніх парлямэнцкіх выбараў у Літве, прызначылі новым міністрам замежных спраў, зьвярнуўся са спэцыяльным зваротам да беларусаў.


Ён адзначае, што ў 2009 годзе сьвяткуецца тысячагодзьдзе імя Літвы. А Вільня на наступны год робіцца культурнай сталіцай Эўропы. Міністар запрашае беларусаў наведаць сьвяточныя мерапрыемствы ў Літве, "бо гэта ёсьць гістарычная дата, што яднае нашыя народы".

Сёньня, дарэчы міністар Ушацкас накіроўваецца з рабочым візытам ва Ўкраіну, Грузію ды Беларусь. Як паведамляе прэсавая служба мінстэрства замежных спраў Літвы, спадар Ушацкіс 29 сьнежня будзе знаходзіцца ў Беларусі, дзе абмяркуе пытаньні двухбаковых дачыненьняў, энэргетычнай бясьпекі і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва, якое прадугледжвае ініцыятыва Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу.


XS
SM
MD
LG