Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратаўнікі працягвалі сёньня пошукі людзей, ацалелых пад руінамі пяціпавярховага жылога дому ў Еўпаторыі.

Пры выбуху, які здарыўся ўчора ўвечары, былі разбураныя два пад’езды, дзе знаходзіліся 35 кватэр. Паводле папярэдняй вэрсіі, у сутарэньні дому маглі выбухнуць балёны з кіслародам або ацэтыленам.



Сярод 22 загінулых двое дзяцей. 21 чалавека ўратавалі. Каля 20 людзей пакуль што лічацца зьніклымі бязь вестак.


Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка аб’явіў 26 сьнежня днём жалобы па ахвярах выбуху ў Еўпаторыі. Украінскі ўрад выдзеліў на ліквідацыю наступстваў трагедыі каля 10 мільёнаў даляраў: сродкі пойдуць на куплю жытла для пацярпелых і выплату кампэнсацыі за страчаную маёмасьць. Паводле прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, сям’я кожнага з загінулых атрымае 100 тысяч грыўняў (каля 13 тысяч даляраў).
XS
SM
MD
LG