Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа перасьцерагае ад эгаізму і заклікае да міру


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI у адозьве на Божае Нараджэньне перасьцярог, што ў варунках эканамічнага крызісу эгаізм можа загубіць сьвет.

Выступаючы з балькону сабору сьвятога Пятра ў Ватыкане, пантыфік заклікаў як найхутчэй усталяваць мір на Блізкім Усходзе і стабільнасьць у Афрыцы. Бэнэдыкт XVI назваў рэгіёны сьвету, дзе палыхаюць канфлікты і людзі зь няпэўнасьцю глядзяць у будучыню.

З адозваю “Urbi et Orbi” рымскія папы зьвяртаюцца да вернікаў на працягу ўжо 75 гадоў. Гэтым разам пантыфік павіншаваў вернікаў на 64 мовах.

XS
SM
MD
LG