Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў: “Каляды падарылі мне цуд…”


Уладзімер Арлоў

Уладзімер Арлоў

2008 год атрымаўся ў мяне багатым на падзеі. Падзеі і змрочныя — сыход добрых знаёмых, сяброў у іншы сьвет, мае прыгоды, у выніку якіх трапіў на апэрацыйны стол…

Але прамінулы год застанецца ў маёй пісьменьніцкай біяграфіі і падзеямі сьветлымі. Сярод іх — выхад маёй аўдыёбібліятэкі.

Цягам году адна за адной выходзілі мае аўдыёкніжкі — “Час чумы”, “Адкуль наш род”, “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Сны імпэратара”, “Паўстанцы”.

І зусім перад сьвятамі, што ўяўляецца мне калядным цудам, выйшлі вельмі дарагія мне кніжкі: “Ордэн Белай Мышы” і толькі ўчора я ўзяў у рукі кнігу сваіх вершаў “Паром празь Ля-Манш”.

За ўсё тое я вельмі ўдзячны найперш кампаніі “БелТонМэдыя”.


XS
SM
MD
LG