Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы не дармаеды”


У канцы студзеня заплянавана правесьці паседжаньне “вышэйшага дзяржсавету”. На ім, паводле А.Лукашэнкі, будуць абмеркаваныя сур’ёзныя пытаньні. “Мы выйдзем на падпісаньне пагадненьняў”, – заявіў Лукашэнка.


Паводле А.Лукашэнкі, “раней прапаноўвалася разгледзець рутынны парадак дня”:

“Я як старшыня дзяржсавету паспрабаваў аб’яднаць некаторыя пытаньні і прапанаваў іх для абмеркаваньня. Гэта блёк эканамічных, вайскова-палітычных пытаньняў і блёк замежнапалітычных пытаньняў. Расея аказалася негатовай да такога абмеркаваньня і папрасіла яшчэ месяц да канца студзеня”.

А.Лукашэнка падкрэсьліў:

“Ня мы не паехалі ў Маскву, як гэта прадставілі расейскія журналісты”.

Гаворачы пра меркаваньні адносна беларуска-расейскіх дачыненьняў у расейскіх мэдыях, А.Лукашэнка адзначыў:

"Імпэрскі сындром не дае жыць асобным чыноўнікам. Гэтыя дзеяньні банальныя, мы зараней ведаем, як яны будуць "зьліваць" гэтую інфармацыю. Гэта ўжо проста надакучыла. Яны ня здольныя прыдумаць нешта новае, але заўсёды падкідаюць, што яны, маўляў, такія вялікія і да іх паўзуць на каленях. Мы зараней ведаем, як яны будуць "зьліваць". Мы не нахлебнікі і не прыехалі нешта прасіць”.

А.Лукашэнка задаволены, што беларускі бок "жорстка адрэагаваў на гэты “зьліў”. “Гэта было груба і кандова”, – адзначыў кіраўнік Беларусі. І дадаў, што на наступны дзень пасьля рэакцыі беларускага боку “ў Расеі далі задні ход”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG