Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета газавай вайны ня будзе?


Аляксандар Лукашэнка й Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас сустрэчы ў Крамлі 22 сьнежня.

Аляксандар Лукашэнка й Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас сустрэчы ў Крамлі 22 сьнежня.

Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, эфір 23 сьнежня.

22 сьнежня ў Крамлі адбыўся беларуска-расейскі саміт. Чаму Беларусь просіць у Расеі чарговы крэдыт? Пра што дамовіліся бакі? Якой будзе цана на газ?

Удзельнікі: эканамічны аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Тацьцяна Манёнак зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.


Чаму Беларусь просіць у Расеі чарговы крэдыт?

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч: “Як вядома, тры тыдні таму паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы было сарванае з-за разыходжаньняў наконт парадку дня. І вось напярэдадні беларуска-расейскага саміту ў панядзелак нечакана зьявілася інфармацыя, што беларускі бок унёс новае пытаньне ў, здавалася б, звыклы пералік пунктаў сустрэчы на вышэйшым узроўні: Беларусь просіць у Расеі чарговы крэдыт у памеры 100 млрд. расейскіх рублёў, гэта прыкладна 3,5 млрд. даляраў. Пра што гэта сьведчыць? Як гэта паўплывае на беларуска-расейскія дачыненьні?”

Тацяна Манёнак
Тацьцяна Манёнак: “Беларусь цудоўна выкарыстала спрыяльны момант, каб папрасіць гэты крэдыт. Справа ў тым, што Расея выступіла з ініцыятывай перайсьці ў гандлі энэрганосьбітамі з Беларусьсю на расейскія рублі. Для Беларусі гэта выгадна. Праўда, невядома, ці кантракт будзе падпісаны ў рублях, ці ў далярах.
Беларусь цудоўна выкарыстала спрыяльны момант, каб папрасіць гэты крэдыт.
Для Расеі гэта іміджавы ход. Пакуль гаворка ідзе толькі пра разьлікі па газе, пра нафту гаворкі няма.

Беларускі бок заявіў аб падтрымцы гэтай ідэі, але адзначыў, што ня мае расейскіх рублёў у патрэбнай колькасьці. Вось і зьвярнуліся па крэдыт да Расеі.

Масква не адмаўляе ў такім крэдыце, але вывучае сытуацыю і ўмовы выдзяленьня грошай. Фінансавая залежнасьць Беларусі ад Расеі ўзрастае. Улічваючы вялікую патрэбу Беларусі ў валюце, можна навязаць жорсткія ўмовы выдзяленьня крэдыту.

Кірыл Коктыш
насамрэч фінансавая сытуацыя Беларусі вельмі складаная. За лістапад улады выдаткавалі звыш 1 млрд. даляраў на падтрымку фінансавай сыстэмы, а за першую дэкаду сьнежня — каля 400 млн. даляраў. І каб атрымаць гэты крэдыт,
Пераход у гандлі энэргарэсурсамі на расейскія рублі выгадны і Беларусі, і Расеі.
Беларусь будзе ісьці на значныя кампрамісы, у тым ліку і ў палітычных пытаньнях”.

Кірыл Коктыш: “Расея не зацікаўленая ў банкруцтве Беларусі. Да 2011 году, пакуль ня будуць пабудаваныя транспартныя альтэрнатывы беларускаму транзыту, Масква будзе аказваць саюзьніку патрэбную дапамогу. Пераход у гандлі энэргарэсурсамі на расейскія рублі выгадны і Беларусі, і Расеі. Гэта дапаможа абедзьвюм краінам выжыць падчас гэтага крызысу”.


Пра што дамовіліся кіраўнікі дзяржаў?

Карбалевіч: “Па выніках перамоваў прэс-служба расейскага прэзыдэнта паведаміла, што бакі дамовіліся аб прынцыпах працы ў сфэры паставак і аплаты газу. А афіцыйныя беларускія крыніцы даюць інфармацыю, нібыта дамовіліся і пра цану на газ, і яна задавальняе кіраўніцтва Беларусі. Але тады чаму б не назваць цану газу на наступны год? Дык пра што ж дамовіліся бакі? І ці дамовіліся ўвогуле?”

Манёнак: “Думаю, бакі прынцыпова дамовіліся. Чаму не назвалі цану? Гэта ня справа прэзыдэнтаў — называць цану.
Гэта ня справа прэзыдэнтаў — называць цану.
Праблема ў тым, што Беларусь стала закладніцай той формулы цаны на газ, якая была падпісаная 31 сьнежня 2006 году. Паводле яе, цана на газ прывязаная да цаны на нафту з лагам у часе 6—9 месяцаў. Цана можа быць скарэктаваная з другога кварталу ня больш як на 7%. Калі палічыць паводле гэтай формулы, то кошт газу для Беларусі павінен быць каля 200 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў. Але за год кошт нафты зьнізіўся ў 3,5 раза.

Беларусь настойвае, каб перагледзець гэтую формулу. Думаю, падчас перамоваў у Крамлі бакі дамовіліся, што суб’екты гаспадараньня пачнуць перамовы аб пераглядзе гэтай формулы.

Наступным годам сярэднеэўрапейская цана на газ будзе 280 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў, а ў першым квартале — 350—400 даляраў. На мой погляд, цана газу для Беларусі будзе каля 160 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў.


Ці існуе формула?

Карбалевіч: “На мой погляд, тая формула, пра якую вы кажаце, даўно ўжо ня дзейнічае. Напрыклад, на 2008 год дзейнічае палітычная цана. Бо калі ёсьць формула, то палітыкі ўвогуле не павінны ўмешвацца, вызначэньне цаны — справа тэхнічная. Але калі формула ня дзейнічае, то навошта яе перагледжваць?”

Манёнак: “Фармальна яна дзейнічае”.

Коктыш: “Думаю, адзінае, пра што яны дамовіліся, — гэта пагадзіцца на прымальны для Беларусі кошт газу. Я лічу, што кошт газу ўсё ж палітычны.
Масква ня можа сабе дазволіць мець дрэнныя адносіны адразу з двума транзытэрамі.


У дачыненьнях Расеі і Ўкраіны, гледзячы па ўсім, справа ідзе да чарговай газавай вайны. Але Масква ня можа сабе дазволіць мець дрэнныя адносіны адразу з двума транзытэрамі. Таму ў беларуска-расейскіх адносінах газавай вайны ня будзе.

Масква можа вызначаць любыя кошты на газ, бо плаціць за іх будзе ўсё роўна расейскі бюджэт (праз крэдыт, які бярэ Беларусь у Расеі).

Сёньня ў Маскве адкрываецца форум краін-экспартэраў газу, на якім, верагодна, будзе створаны “газавы OPEC”. Паколькі цэны на нафту падаюць, то “Газпром” зацікаўлены адарваць цэны на газ ад цэнаў на нафту”.


Ці будзе газавая вайна?

Манёнак: “І не меркавалася, што будзе газавая вайна паміж Менскам і Масквою. Нядаўна амбасадар Расеі ў Беларусі Сурыкаў казаў, што нават калі бакі і не дамовяцца пра цану на газ да Новага году, то нічога страшнага, газ будзе паступаць у Беларусь усё роўна. Бо дамова аб пастаўках газу падпісаная да 2011 году.

Іншая рэч, што будзе рабіць Беларусь з такой вялікай колькасьцю газу — 22,1 млрд. кубамэтраў.
Рана ці позна “Газпром” стане ўласьнікам беларускай газатранспартнай сыстэмы
Сёньня як паліва нам выгадней выкарыстоўваць мазут. Тым больш што прадпрыемствы будуць зьніжаць вытворчасьць.

Яшчэ адзін момант. Цяпер “Газпром” валодае 25% акцыяў “Белтрансгазу”. Ва Ўкраіне гэтага няма. “Газпром” можа прэтэндаваць на кантрольны пакет акцый, у такім выпадку Беларусь атрымае зьніжкі ў цэнах на газ. У любым выпадку рана ці позна “Газпром” стане ўласьнікам беларускай газатранспартнай сыстэмы”.


Пастаўкі газу без кантракту?

Карбалевіч: “Афіцыйна было абвешчана, што ўсё, пра што дамовіліся ў панядзелак у Крамлі, будзе аформлена дакумэнтальна на паседжаньні вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы ў канцы студзеня наступнага году. Трэба разумець так, што цэлы месяц новага году газ у Беларусь будзе пастаўляцца без кантракту? Вось сп-ня Манёнак кажа, што нічога
Вось пасьля 2001 году, калі будуць пабудаваныя абходныя нафта- і газаправоды, наступіць іншая рэчаіснасьць.
страшнага. Але ў 2004, 2006 гадах такая сытуацыя, калі пад канец году бакі ня вызначыліся па цане на газ, вяла да вострага крызісу. А цяпер гэта не выклікае канфлікту, рэакцыя Крамля лагодная. Чаму? Толькі ўкраінскі чыньнік тут уплывае ці што іншае?”

Коктыш: “Беларусь была і застаецца партнэрам Расеі па саюзнай дзяржаве, краінай, празь якую ідзе значная частка расейскага транзыту нафты і газу. Таму Масква не дапусьціць банкруцтва і дэстабілізацыі Беларусі. А вось пасьля 2001 году, калі будуць пабудаваныя абходныя нафта- і газаправоды, наступіць іншая рэчаіснасьць.

Карбалевіч: “Сп-ня Манёнак адзначыла, што цана на газ для Беларусі наступным годам будзе каля 160 даляраў за 1 тыс кубамэтраў. Сёньняшнія маскоўскія газэты даюць такую ж лічбу. Нібыта гэта і ёсьць вынік перамоваў”.
  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG