Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм'ер Чэскай Рэспублікі, адказны за эўрапейскую інтэграцыю краіны Аляксандар Вондра даў інтэрвію Радыё Свабода.


Аксана Пэленска: Што пачуе Аляксандар Лукашэнка, калі будзе запрошаны і прыедзе ў наступным годзе на саміт Эўразьвязу і шасьці постсавецкіх краінаў ў Празе, які плянуецца правесьці ў рамках новаабвешчанай стратэгіі Ўсходняга партнэрства?

Аляксандар Вондра: Як адна з дзяржаваў Усходняга партнэрства, Беларусь для нас –важная краіна. Мы хочам падтрымаць яе сувязі з Эўрапейскім Зьвязам і, само сабой, мы адкрытыя да супрацоўніцтва, якое можа мець вялікую пэрспэктыву. Але гэта залежыць ад беларускага кіраўніцтва, у тым ліку ад прэзыдэнта Лукашэнкі – ці выкарыстае ён гэтую, у пэўнай ступені, пададзеную руку.

Як адна з дзяржаваў Усходняга партнэрства, Беларусь для нас –важная краіна
Гэта не без умоваў, не без нічога – мы будзем сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі. Мы зрабілі сустрэчны жэст – восеньню мы перагледзелі сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў і праз шэсьць месяцаў вельмі ўважліва ацэнім, што зьмянілася, а што наадварот не зьмянілася. Мы спадзяемся, што Беларусь выкарыстае гэтую сытуацыю. З нашага боку адкрытасьць ёсьць, але яна не бязьмежная – мы хочам, каб асноўныя правы і свабоды чалавека ў Беларусі паважаліся. Інакш тое супрацоўніцтва ня будзе мець пэрспэктывы.

Мы не плянуем зьмяншаць сродкі, якія накіроўваем на падтрымку разьвіцьця дачыненьняў паміж чэхамі і беларусамі і на падтрымку недзяржаўнага сэктару ў Беларусі
Пэленска:
Калі цяпер ідзе мова пра паляпшэньне дачыненьняў Беларусі з Чэскай Рэспублікай, з усім Эўразьвязам, ці ня стане так, што ваша краіна перагледзіць і скасуе праграмы дапамогі, напрыклад, праграмы для беларускіх студэнтаў у Чэхіі?

Вондра: Не, я думаю, дакладна – не. Наадварот, палітыка Ўсходняга партнэрства азначае і намаганьні мабілізаваць фінансавыя крыніцы, каб наша супрацоўніцтва мела на што абаперціся. Мы не плянуем зьмяншаць сродкі, якія накіроўваем на падтрымку разьвіцьця дачыненьняў паміж чэхамі і беларусамі і на падтрымку недзяржаўнага сэктару ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG