Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынатары Эўрапейскай кааліцыі прапанавалі ўладам плян нацыянальнага прымірэньня дзеля будучыні Беларусі.

Каардынатары Мікола Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Навасяд і Зьміцер Дашкевіч прэзэнтавалі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў сядзібе БНФ плян нацыянальнага прымірэньня. Ён уключае па пяць абавязаньняў, якія маюць супольна ўзяць на сябе, з аднаго боку, улады, а з другога — дэмакратычная апазыцыя.

Мікола Статкевіч: “Мы сёньня ўладзе прапануем выбар. Мы гатовыя даць гарантыі прымірэньня, што мы ня будзем помсьціць, перасьледаваць вас, ня
…ня будзем карыстацца тым, што, магчыма, падчас крызісу людзі будуць масава пратэставаць
будзем карыстацца тым, што, магчыма, падчас крызісу людзі будуць масава пратэставаць. Але ўлада таксама павінна зрабіць рэальныя крокі да дэмакратыі”.

Паводле пляну, улады павінны
  • скасаваць “палітычныя” артыкулы крымінальнага кодэксу,
  • зьняць судзімасьць з палітвязьняў,
  • спрасьціць працу мэдыяў,
  • унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства,
  • правесьці датэрміновыя мясцовыя выбары,
  • рэфармаваць эканоміку і
  • даць магчымасьць вольнага выкарыстаньня бел-чырвона-белага сьцягу і гербу “Пагоня”.

Калі ўлады праігнаруюць плян, то ўвесну Эўрапейская кааліцыя агучыць іншы, у якім ужо ня будуць прадугледжвацца ўдзел улады і гарантыі для яе.

Каардынатары Эўрапейскай кааліцыі заявілі, што іх хвалюе сытуацыя, зьвязаная з эканамічным крызісам,
Маўляў, прыйдуць дэмакраты, усё забяруць і пасадзяць
але найбольш тое, як зь яго выходзіць краіна.

Мікола Статкевіч: “Безумоўна, зараз патрэбныя грошы. Шукаюць на Захадзе, імітуючы дэмакратыю. Але пры імітацыі, безумоўна, лёгка зразумець, што вялікіх грошай Захаду ня будзе. Чаму імітуюць — бо баяцца дэмакратыі. Маўляў, прыйдуць дэмакраты, усё забяруць і пасадзяць, як яны разважаюць. Застаецца адно выйсьце — у Расеі. А Расея грошы за так не дае. Прыйдзецца плаціць нацыянальнай эканомікай, сувэрэнітэтам. Ніхто ня ведае, чым паабяцаў Лукашэнка заплаціць за тое, што пакінуты сёлетнія кошты на газ”.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч: “Размовы пра неабходнасьць ці непатрэбнасьць дыялёгу цяпер ужо непатрэбныя. На вялікі жаль, незалежна ад нас, гэтая гульня ідзе. І наша задача ў 2009 годзе — зрабіць усё магчымае, каб гэты працэс дэмакратызацыі краіны, пэўнай лібэралізацыі, якая ўсё ж у пэўных межах назіраецца, быў альбо сапраўдным працэсам, які прыносіў бы карысьць грамадзтву, — альбо каб гэты гандаль каштоўнасьцямі дэмакратыі і свабоды спыніўся. І прынамсі мы зробім дзеля гэтага ўсё магчымае”.

Уладзімер Навасяд
Уладзімер Навасяд заявіў, што ў Беларусі сёньня неабходны рэжым жорсткай эканоміі. Ён прааналізаваў некаторыя лічбы, якія закладзеныя ў бюджэт 2009 году. Так, дзяржаўныя органы агульнага прызначэньня вызначылі сабе памер фінансаваньня — каля 411 мільёнаў даляраў.

“Гэта на 40% больш, чым у папярэднім годзе. Парлямэнт сабе асыгнаваў 15 мільёнаў даляраў. Ён павялічыў асыгнаваньні на заробкі сакратарыяту і дэпутацкага корпусу на 36%. Прычым 2007-ы — год пад’ёму эканомікі — суправаджаўся падвышэньнем заробкаў на 12%. Узьнікае пытаньне — для каго ствараюць падушку бясьпекі? Дзе плян антыкрызысных захадаў?”

Вячаслаў Сіўчык
Спадар Навасяд прапанаваў арганізаваць парлямэнцкія слуханьні па рэальнай сытуацыі ў эканоміцы і выпрацаваць агульную праграму выхаду з крызісу, у рэалізацыі якой возьмуць удзел і дэмсілы.

Вячаслаў Сіўчык заклікаў увесьці мараторый на прэзыдэнцкія ўказы, якія “зьнішчаюць індывідуальных прадпрымальнікаў”. Таксама ён адзначыў, што ўсе пляны ўладаў па прыватызацыі без удзелу дэмакратычнай грамадзкасьці “падвісаюць у будучыні”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG