Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бок афіцыйна запрасіў кіраўніцтва Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ наведаць Беларусь. Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў. Ён падкрэсьліў, што ў гэтым дакумэнце “пацьвярджаецца гатоўнасьць да прадметнага дыялёга з Бюро па азначанай праблематыцы”.

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла “Свабодзе”, што цяпер экспэрты ў галіне выбарчага права вывучаюць заўвагі, якія выказаныя БДІПЧ у выніковай справаздачы аб сёлетніх парлямэнцкіх выбарах у Беларусі.

У выніковай справаздачы Бюро АБСЭ адзначаецца, што апошнія парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядаюць міжнародным дэмакратычным стандартам.


XS
SM
MD
LG