Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Урад цягнецца ў хвасьце падзеяў


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

У кіраўніка дзяржавы сёньня праходзіць нарада ў пытаньнях прадпрымальнікаў

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Савета Міністраў без сацыяльных ускладненьняў і палітычнага ажыятажу праводзіць мэтанакіраваную і ўзважаную эканамічную палітыку як адносна індывідуальных прадпрымальнікаў, так і іншых груп дзелавога сьвету, паведамляе БЕЛТА.

“Спасылаючыся на сусьветны фінансавы крызіс, урад прапануе адтэрмінаваць прыняцьце зьмяненьня ўмоў дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў. Зразумела, крызіс нельга не ўлічваць. Але ў гэтай сытуацыі мяне хвалюе тое, што чарговы раз з усёй відавочнасьцю выявілася поўная негатоўнасьць як прадпрымальнікаў, так і ўраду цывілізаваным шляхам вырашыць даўно насьпелую праблему”, — падкрэсьліў беларускі лідэр.

Ён нагадаў, што з часу прыняцьця ўказа аб мерах па рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці прайшло больш як тры з паловай гады. На думку Аляксандра Лукашэнкі, за гэты пэрыяд практычна нічога не зроблена для аптымальнага выраўнаньня ўмоў работы суб’ектаў гаспадараньня. Не выкананы даручэньні ў стварэньні галоўнага зьвяна — аптовых складоў у кожнай вобласьці для цэнтралізаванага ўвозу тавараў. Складанай і стратнай застаецца сыстэма мытнага афармленьня і іншых шматлікіх працэдур.

“Усё пушчана на самацёк, ва ўрадзе лічаць, што праблема сама сабой вырашыцца. Замест таго каб працаваць сыстэмна, зноў цягнемся ў хвасьце падзей, вымушаючы зноў вяртацца да тых праблем, якія павінны вырашацца на ўзроўні ўрада і губэрнатараў”, — заявіў Лукашэнка


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG