Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя палітвязьні адзначаны прэміяй


Уручэньне прэміі Хартыі-97. Сяргей Парсюкевіч, Зьміцер Бандарэнка, Аляксандар Баразенка, Андрэй Кім.

Уручэньне прэміі Хартыі-97. Сяргей Парсюкевіч, Зьміцер Бандарэнка, Аляксандар Баразенка, Андрэй Кім.

Сёньня адбылося ўручэньне дзясятай, юбілейнай Нацыянальнай прэміі Хартыі-97 у галіне абароны правоў чалавека за асабістую мужнасьць.

Сёньня адбылося ўручэньне дзясятай, юбілейнай Нацыянальнай прэміі Хартыі-97 у галіне абароны правоў чалавека “За асабістую мужнасьць”.

Сёлета яе ляўрэатамі сталі былыя палітвязьні Аляксандар Баразенка, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, а таксама праваабаронца Галіна Юбко. У намінацыі “За адстойваньне прынцыпаў свабоды слова” прэмія прысуджана фотажурналістцы Юліі Дарашкевіч.

Адкрыў імпрэзу міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў:

“Мы знаходзімся зараз напярэдадні вялікіх сьвятаў. І ня толькі навагодніх. У наступным годзе адзначаецца 20-годзьдзе зьнікненьня Бэрлінскага муру. І я ўпэўнены, што і на Беларусі гэта адаб’ецца станоўчым чынам”.

Першым прэмію атрымаў Аляксандар Баразенка — апошні фігурант у так званай “справе 14-ці”, якую распачала пракуратура пасьля студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў:

“Я хацеў зазначыць, што гэтую прэмію зараз мушу трымаць ня я. Гэта прэмія для ўсіх маіх паплечнікаў — актывістаў „Эўрапейскай Беларусі“ і іншых моладзевых рухаў Беларусі. Яны дапамагалі мне ў цяжкі час і зараз працягваюць змагацца за вольную Беларусь”.

Андрэй Кім таксама праходзіў па “справе 14-ці”. Яго, як вядома, абвінавацілі яшчэ і ў пагрозах міліцыянту падчас дэманстрацыі 21 студзеня і пакаралі пазбаўленьнем волі на паўтара года. Пасьля атрыманьня ўзнагароды Андрэй сказаў журналістам, што ён гэты год фактычна не заўважыў:

“Большую частку гэтага году — сем месяцаў — я праседзеў у турме. Але гэты год быў для мяне годам значнага маральнага пад’ёму, думак, перабудовы мяне самога. У турме ў мяне была магчымасьць штосьці зрабіць унутры сябе. І таму гэта быў год, калі я шмат што зразумеў. Гэты год даў мне падмурак для будаўніцтва цяпер, калі я ўжо на волі, новага жыцьця”.

Сяргея Парсюкевіча, аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Беларусі, асудзілі да двух з паловай гадоў зьняволеньня. Пасьля мноства патрабаваньняў, перадусім міжнароднай супольнасьці, Сяргей Парсюкевіч быў вызвалены 20 жніўня разам з палітвязьнямі Аляксандрам Казуліным і Андрэем Кімам. Прэмію яму сёньня ўручыў сябра аргкамітэту Хартыі-97 Мікалай Халезін. Ён назваў спадара Парсюкевіча сапраўдным героем:

“Цяпер так лічаць, што ў краіне герояў няма. Гэтую мадэль нам прынесла ўлада, якая выкараніла з інфармацыйнага поля ўсе імёны і прозьвішчы. Але я ведаю, што героі ёсьць. І я ганаруся тым, што мне даверылі ўручыць гэтую прэмію і стаяць побач з гэтымі людзьмі. Уласна кажучы, яны і ёсьць героі”.



Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека “Хартыя-97” заснавала ў 1998 годзе. Яе ляўрэатамі былі абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы, палітвязьні Аляксандар Казулін, Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, прафсаюзная актывістка Алена Захожая; вернікі, якія трымалі галадоўку ў абарону царквы “Новае жыцьцё”, праваабаронца Валеры Шчукін, жонкі зьніклых грамадзкіх дзеячаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар, Сьвятлана Завадзкая, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, абаронцы Курапатаў, гурты N.R.M., “Новае неба”, журналісты Павал Мажэйка, Мікола Маркевіч, Любоў Лунёва, Юрась Карманаў, Марына Коктыш, Генадзь Барбарыч ды іншыя.

Уладзімер Халезін віншуе Сяргея Парсюкевіча.

Аляксандар Баразенка й Андрэй Кім.

Людміла Гразнова вішнуе Андрэя Кіма.

Галіна Юбко дае інтэрвію.

Аляксандар Баразенка дэманструе свой дыплём.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG