Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня нечакана закрыліся найбуйнейшыя у гэтым рэгіёне ўнівэрсальныя гандлёвыя цэнтры “Стралецкі рынак”, “Капітал” і “Эўралюкс”.


“Уласьнікам гэтых гандлёвых цэнтраў зьяўляецца бізнэсмэн Уладзімер Захараў. Зьявіліся чуткі, што менавіта ён аддаў загад спыніць гандаль. Ад 10:00 прадпрымальнікі топчуцца ля дзьвярэй. Сярод іх ходзяць заклікі ісьці да будынкаў гарадзкіх выканкамаў у Полацку і Наваполацку і патрабаваць тлумачэньня сытуацыі ад чыноўнікаў”, — паведаміў сябра Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Валеры Шаўчэнка.

Са словаў спадара Шаўчэнкі, у 10:30 прадпрымальнік ТЦ “Капітал” Сяргей Спірыдовіч абвясьціў, што загад аб спыненьні працы сваіх крамаў аддаў асабіста спадар Захараў.

“Ён ня бачыць сэнсу працы ў такіх жорсткіх ўмовах, якія яшчэ горш узмацняюцца ў Беларусі”, — патлумачыў, паводле нашага суразмоўцы, Сяргей Сьпірыдовіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG