Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Скарачэньні пойдуць незалежна ад абяцаньняў Лукашэнкі”


Аляксандар Старыкевіч

Аляксандар Старыкевіч

Ці вытрымаюць улады свае абяцаньне не дапусьціць масавыя звальненьні на прадпрыемствах? Ці могуць наступствы эканамічнага крызісу ўзьняць сацыяльную напружанасьць, ці дае гэта шанец незалежным прафсаюзам? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар Інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч.


Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“Ці здолеюць улады выканаць сваё абяцаньне не дапусьціць масавых звальненьняў? Пакуль здаецца, што гэта ня так і складана – можна ж звольніць толькі 10 працэнтаў, альбо зьнізіць заробак, альбо адпусьціць у адпачынак...”

Старыкевіч: “Я мяркую, што да Новага году масавых звальненьняў ня будзе. Што будзе пасьля – не адкажа ані сам Лукашэнка, ані незалежныя эканамісты, ані наагул хто-небудзь. Бо эканамічнае становішча да такой ступені зачыненае, што ацаніць яго аб’ектыўна вельмі цяжка.

Але гледзячы па некаторых захадах улады – імклівых спробаў знайсьці новыя замежныя крэдыты, і наадварот, забарона выдаваць крэдыты насельніцтву – сытуацыя вельмі сур’ёзная. Хутчэй за ўсё, пасьля Новага году скарачэньні пад тым ці іншых выглядам пойдуць незалежна ад таго, што абяцаў Лукашэнка”.

Цыганкоў: “Ці паўплывае гэты працэс на рост сацыяльнай напружанасьці? Магчыма, калі побач звальняюць калегаў, людзі будуць больш думаць пра тое, каб застацца самому на працы, а ня думаць пра нейкі пратэст?”

Старыкевіч: “Натуральна, улады могуць зьмякчыць сацыяльныя наступствы сваімі дзеяньнямі. Але я зьвярну ўвагу на іншае, на адсутнасьць для большасьці насельніцтва яснай і пераканаўчай альтэрнатывы. Пратэставаць? А што далей? Ня ясны мэханізм рэалізацыі пратэстных патрабаваньняў. Таму сапраўды тыя, хто застаюцца з працай, палічаць за лепшае, што яны засталіся. І ня пойдуць на плошчу змагацца за чужыя правы”.

Цыганкоў: “Ці стварае сытуацыя з крызісам глебу для росту аўтарытэту незалежных прафсаюзаў?”

Старыкевіч: “У прынцыпе стварае. Але рэч у тым, як гэтым атрымаецца скарыстацца. Бо незалежныя прафсаюзы сёньня існуюць далёка не на ўсіх прадпрыемствах. Таму ім вельмі складана арганізаваць нейкі масавы пратэст”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG