Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 калядных паштовак з Гарадзеншчыны з усяго ХХ стагодзьдзя прэзэнтаваныя на выставе “Насустрач Калядам”, якая ў гэтыя дні праходзіць у Горадні ў памяшканьні ГА "Таварыства беларускай школы".



Адмыслова да адкрыцьця выставы “Насустрач Калядам” арганізатары - Гарадзенскі Рух "За Свабоду" - выпусцілі калядную паштоўка з выявай Каложскай царквы, намаляваная ў 1959 годзе Івонкай Сурвілай, сёньняшнім Прэзыдэнтам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.



Вітальнае слова да ўдзельнікаў і гасьцей выставы ўзяў вядомы бард і актор Віктар Шалкевіч.





Дзяўчаты з Каледжу мастацтваў стварылі калядны настрой і ўтульную атмасфэру на адкрыцьці выставы.



Найстарэйшыя з экспанатаў датуюцца пачаткам ХХ стагодзьдзя. Паштоўкі адлюстроўвалі таксама і ўладу, якая панавала на гарадзенскіх землях. На выставе вы зможаце ўбачыць паштоўкі падпісаныя па-польску, беларуску, расейску, нямецку.



Выстава працягнецца да 16 студзеня, пабачыць яе можна будзе штобудні дзень ад 10 да 17 гадзіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG