Лінкі ўнівэрсальнага доступу

77% прадукцыі - на складах


Прадпрыемствы Магілёўшчыны ня могуць прадаць сваёй прадукцыі і ім нестае валюты, прызналі днямі на чарговай сэсіі дэпутаты Магілёўскага аблсавету.


Адолець гэтыя праблемы, лічаць яны, можна. Напрыклад, праз рацыянальнае выкарыстаньне рэсурсаў і заніжэньне цаны на вырабленую прадукцыю. Яе, паводле афіцыйнай інфармацыі, на складах назапашана 77 працэнтаў ад сярэднямесячнага аб’ёму. Паводле зацьверджанага дэпутатамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, у наступным годзе аб’ёмы прамысловай вытворчасьці ў рэгіёне маюць скласьці 113 працэнтаў.

Магілёўскі эканаміст Пётар Мігурскі лічыць, што вырабіць прадукцыі можна й на сто пяцьдзясят працэнтаў. Іншае пытаньне — ці можна столькі яе прадаць. На думку эканаміста, ужо даўно існуе неабходнасьць у рэарганізацыі ўсёй сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня гаспадаркай, бо цяперашняя засьведчыла сваю неэфэктыўнасьць:
Пад рэвізію павінен быць пастаўлены ўвесь дзяржаўны лад

“Неабходна зьменшыць выдаткі на ўтрыманьне дзяржаўнага апарату. Пад рэвізію павінен быць пастаўлены ўвесь дзяржаўны лад, сыстэма вытворчасьці, сыстэма рэалізацыі, сыстэма навучаньня. Так, на дадзеным этапе мы, можа, выглядаем лепей, чым Украіна, але ўрэшце крызіс гэты можа ўдарыць па нас яшчэ мацней, чым па Расеі”, — мяркуе эканаміст Пётар Мігурскі.

У наступным годзе аб’ёмы прамысловай вытворчасьці ў рэгіёне маюць скласьці 113 працэнтаў. Такі плян даведзены ўрадам гаспадарцы рэгіёну:

“Мы павінны выканаць усё, што сёньня сплянавалі. Нягледзячы на ўсе гэтыя зьявы, якія праяўляюцца. Трэба ўсе сілы накіраваць менавіта на гэта”, — зазначыў на сэсіі аблсавету намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў.

77 працэнтаў вырабленай прадукцыі на Магілёўшчыне застаецца на складах прадпрыемстваў. На пачатку сьнежня ад гаспадарнікаў патрабавалася зьменшыць яе на семдзесят працэнтаў. Ці выкананае гэтае патрабаваньне, невядома. Дык што рабіць з прадукцыяй?

“Сьмялей ісьці як у гандлі, так і ў вытворчасьці на зьніжэньне цаны ніжэй за сабекошт”, — раіў гаспадарнікам начальнік управы эканомікі Магілёўскага аблвыканкаму.

Якая выгада ад гэтага прадпрыемствам? Гэта, на думку эканаміста Пятра Мігурскага, дазволіць на нейкі час зьняць сацыяльную напружанасьць:

“То бок у дадзеным выпадку вытворчасьць адыгрывае ўжо не эканамічную, а сацыяльную ролю — людзям даць заробак, людзям даць працу”.

У новым годзе чакаецца зьмяншэньне падатковага цяжару на прадпрыемствы. Гэта дазволіць ім зэканоміць 130 мільярдаў рублёў. Столькі недаатрымае абласны бюджэт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG