Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняка пераабралі


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Намесьнікамі старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка сталі Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў.


“Лічыць галоўным накірункам у палітыцы Партыі змаганьне за непарушнасьць сувэрэнітэту і вольную Беларусь на грунце Беларускай Нацыянальнай ідэі, за дзяржаўны статус беларускай нацыянальнай сымболікі: Бел-Чырвона-Белага сьцяга і гэрба Пагоня, за дзяржаўны статус беларускай мовы і культуры, за нацыянальныя і сацыяльныя інтарэсы людзей, за справядлівасьць і дэмакратыю”, - гаворыцца у выніковай рэзалюцыі зьезду.

“Перад пастаяннай пагрозай для беларускай незалежнасьці з боку Расеі Беларуская Нацыянальная ідэя ёсьць тая аб’яднаўчая сіла, якая кансалідуе грамадзтва на змаганьне супраць пагрозы дзяржаве, на стваральную працу, на барацьбу за волю і лепшую долю вялікага Беларускага народа”, - зазначаецца ў заяве.

Сход адбыўся ў Менску 21 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG