Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны банк Беларусі “настойліва рэкамэндаваў” камэрцыйным банкам спыніць выдачу валютных крэдытаў насельніцтву.


Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прадстаўнік аднаго з камэрцыйных банкаў.

Паводле суразмоўцы агенцтва, Нацбанк тлумачыць гэта складанай сытуацыяй на ўнутраным валютным рынку краіны.

У лісьце, які накіраваны ў камэрцыйныя банкі, рэкамэндавана ўзмацніць кантроль за мэтавым выкарыстаньнем спажывецкіх крэдытаў, выдзяляць спажывецкія крэдыты ў рублях толькі на набыцьцё тавараў беларускай вытворчасьці.

У прэсавай службе Нацыянальнага банку камэнтаваць гэтую інфармацыю адмовіліся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG