Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты расцэньваюць дзеяньні нападнікаў як рабаўніцтва.


Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску будуць расьследваньне акалічнасьцяў нападу на актывіста “Маладой Беларусі”, паведамляе Радыё Рацыя.

Артура Фінькевіча выкралі невядомыя людзі ў цывільным у пятніцу 19 сьнежня.

Артур расказаў “Свабодзе”, што выйшаў з пад’езду свайго дому і адразу адчуў удар па нагах. Яму напялі на твар шапку, пацягнулі ў мікрааўтобус, ён толькі пасьпеў крыкнуць “Памажыце!”

Паводле Фінькевіча, яго вазілі каля трох гадзінаў і ўвесь гэты час зьбівалі. Пасьля адабралі дакумэнты і ўсе рэчы, выкінулі са завязанымі рукамі з машыны ў раёне Валожына (Менская вобласьць).


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG