Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю ў Менску адбылося паседжаньне Цэнтральнага камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

На паседжаньні экс-старшыня партыі Аляксандар Казулін коратка падвёў вынікі працы, падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў, і паведаміў пра сваё рашэньне выйсьці з партыі.

Аляксей Кароль, які сёньня таксама заявіў пра свой выхад з партыі, сказаў нашаму радыё:

“Казулін сказаў, што ён выходзіць з партыі, таму што ня хоча ўдзельнічаць у брудных інтрыгах і барацьбе і быць у гэтым абвінавачаным. Мая матывацыя выхаду – ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ёсьць два складнікі маргіналізацыі партыі. Першы – гэта агульны ціск, і тут нічога ня зробіш, трэба толькі супрацьстаяць. І другое – невыкарыстаньне тых магчымасьцяў, якія ёсьць унутры. Унутры адбылася амаральная і непрымальная зьмена лідэра, калі ён знаходзіўся у турме”.

Аляксей Кароль паведаміў, што рашэньне аб выхадзе з партыі ён прыняў адразу пасьля пераабраньня Казуліна, а цяпер толькі юрыдычна аформлена тое, што было ўжо фактычна зроблена.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG