Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярцінскі: Ніна Мацяш была нашай раднёй па духу


Ніна Мацяш<br/><br/>
Ніна Мацяш<br/><br/>
Паэт Анатоль Вярцінскі сябраваў зь Нінай Мацяш ад самых першых яе крокаў у літаратуры і многія яе вершы ведае лепей за свае. Страта любімай паэткі і сяброўкі для яго адгукнулася асаблівым болем.

“Ніна Мацяш, Ніна Восіпаўна, Нінок ці, як яна сама называла — птушка, а для мяне — зорка Мацяшанатаў…

Яе вершы — гэта напружаныя духоўныя намаганьні, гэта імкненьне пераадолець самоту, боль, неспакой. Неспакой за лёс сваіх блізкіх, лёс сваёй краіны.

Яе вершы адначасова — гэта апяваньне. Апяваньне сябрыны, красы чалавека і хараства роднай прыроды.

Яе вершы — гэта прызнаньне ў любові. У яе ёсьць цэлая кніжка вершаў-прысьвячэньняў, якая так і называецца “Я вас люблю”.

Мне ўспамінаецца яе верш, які вельмі часта прыходзіць мне ў голаў у самыя, часам нечаканыя, моманты. Асабліва тады, калі бывае сумна, бывае цяжка. Ён так і называецца — “Сябрыне”.

Не знадзейвайся. Перажыві.
Хоць якая, ды ёсьць патоля:
Намарозіць радня па крыві —
Адагрэе радня па долі.

Скруха — зашмаргай… Перарві.
Ёсьць лагода на боль, на скруху:
Адрачэцца радня па крыві -
Паратуе радня па духу.


Вось такой была яна, такой была яе паэзія“.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG