Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

20 сьнежня ў Белаазёрску разьвітаюцца зь Нінай Мацяш


Ніна Мацяш

Ніна Мацяш


20 сьнежня ад дзясятай раніцы ў Белаазёрскім палацы культуры пачнецца разьвітаньне з Нінай Мацяш, якая раптоўна памерла мінулай ноччу. А 13-й у мясцовай царкве адбудзецца памінальная паніхіда па паэтцы, пасьля чаго яна будзе пахаваная на гарадзкіх могілках.

Слова памяці па сваёй знакамітай зямлячцы гаворыць грамадзкі і палітычны дзеяч з Белаазёрску Юрась Губарэвіч.

“Ніна Мацяш была прызнаным аўтарытэтам у Белаазёрску. Гэта той чалавек, дзякуючы якому пра наш горад ведалі ня толькі ў Беларусі, а далёка за яе межамі.

Людзі ганарыліся тым, што сярод іх жыве такая знакамітая паэтка. Тыя вечарыны, якія зрэдчас ладзіліся ў гарадзкім палацы культуры, заўсёды былі перапоўненыя жыхарамі гораду. Прыходзіла моладзь, прыходзілі школьнікі, якія ведалі пра паэтку са школьных праграмаў.

Я ўзгадваю свае школьныя гады. Тады мне было цікава пазнаёміцца з гэтым знакамітым чалавекам, які жыве побач з намі.

Ужо ў больш сталым веку, калі пачаў займацца грамадзкімі дзейнасьцю, спадарыня Ніна была маральным аўтарытэтам у нашых грамадзкіх і палітычных справах. Заўсёды, калі нешта рабілі ў горадзе, мы думалі, як яна паставіцца да гэтага, як яна ацэніць нашы дзеяньні.

Вельмі шкада, што ня стала гэтага чалавека, таму што для многіх беларусаў гэта быў прамень надзеі, той сьветач, які для іх сэрцаў паказваў дарогу да Беларусі“.
XS
SM
MD
LG