Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зноў зьнік помнік Сувораву. Цяпер назаўсёды.


Фота — <a href="http://news.vitebsk.cc/" target="_blank">Народныя навіны Віцебску.</a>

Фота — <a href="http://news.vitebsk.cc/" target="_blank">Народныя навіны Віцебску.</a>

Бюст расейскага фельдмаршала стаяў у&nbsp;двары дома №&nbsp;28&nbsp;на&nbsp;вуліцы, якая носіць імя Суворава. Цяпер ён&nbsp;зьнік разам разам з&nbsp;пастамэнтам.

У будынку, перад якім у 1952 годзе была ўсталявана цэментная выява Суворава, да нядаўняга часу мясьціўся гарадзкі ваенкамат. Цяпер ён належыць кампаніі “Eurodevelopment”, якая праводзіць тут рэкантрукцыю, каб у перспектыве здаць памяшканьні ў арэнду пад офісы. Бюст спачатку хацелі захаваць, і нават зрабілі для яго “саркафаг” з дошак, каб не пашкодзіць падчас рэстаўрацыйных працаў. Аднак побач з адноўленым будынкам ён не глядзеўся, і яго вырашылі зьнесьці.

Бюст ня меў мастацкай каштоўнасьці, але быў знакамітым у Віцебску дзякуючы вядомаму апазыцыянэру Ўладзімеру Плешчанку, цяпер ужо нябожчыку. У 1998 годзе спадара Плешчанку абвінавацілі ў крадзяжы бюста, які аднойчы зьнік са свайго пастамэнту і празь некалькі дзён быў знойдзены ў адным з суседніх двароў.

Уладзімер Плешчанка стаў падазраваным у злачынстве яшчэ й таму, што ён негатыўна выказваўся на адрас расейскага военаначальніка, якога лічыў захопнікам і катам беларускага народу. Пакуль працягвалася сьледзтва, апазыцыянэр амаль 7 месяцаў правёў і ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд ня змог даказаць ягоную віну, і Плешчанку вызвалілі.

На той момант бюст ужо даўно знаходзіўся на сваім ранейшым месцы, дзе й прастаяў да нядаўняга часу. Апошняе зьнікненьне помніка Сувораву ўжо нікога ў Віцебску не ўсхвалявала: жыхары горада нават не адразу заўважылі, што яго ўжо няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG