Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва адказвае за кантакты НАТО зь Беларусьсю



Паўночнаатлянтычная рада даручыла Літве выконваць функцыю кантактнай амбасады NATO ў Беларусі і Малдове.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба літоўскага міністэрства замежных спраў.

Літва будзе прэзэнтаваць інтарэсы альянсу ў Беларусі трэці па ліку тэрмін ад 2004 года. Дзейнасьць кантактнай амбасады будзе працягвацца да 31 сьнежня 2010 года.

Асноўнай задачай кантактнай амбасады NATO будзе распаўсюд інфармацыі пра дзейнасьць альянсу, дапамога па навязаньні кантактаў зь мясцовай прэсай і органамі ўлады.

“Дзейнасьць амбасады Літвы ў якасьці кантактнай амбасады NATO ў Беларусі саюзьнікі ацэньваюць больш чым станоўча”, — паведамляе прэсавая служба МЗС Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG