Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібэралізацыя дакацілася да Жлобіншчыны


Гомельская абласная арганізацыя БНФ, юрыдычны адрас якой апошнім часам знаходзіўся ў Сьветлагорску, атрымала новую прапіску. Гэтым разам яна перарэгістравана ў Жлобіне, на вуліцы Першамайскай, 5-6.

Як паведаміў рэгіянальны кіраўнік БНФ Валер Пуціцкі, справа зь перарэгістрацыяй цягнулася са студзеня:

“Год галаву дурылі зь перарэгістрацыяй зь месца на месца. Так і віселі мы ў паветры”.

Дакумэнты на перарэгістрацыю неаднаразова падаваліся ў Гомельскі аблвыканкам, але там кожны раз знаходзілі прычыны, каб адмовіць — то пратакол няправільна аформлены, то коска ня там пастаўлена. А зараз спадару Пуціцкаму патэлефанавалі з управы юстыцыі і паведамілі, што ўсё добра — структура зарэгістраваная ў Жлобіне.

У мяне такое адчуваньне: як толькі крызіс скончыцца, скончыцца і ўся гэтая “перабудова”.
Да лібэральных захадаў уладаў у дачыненьні да апазыцыйных структураў Валер Пуціцкі ставіцца стрымана. Лічыць, што пэўная перабудова ў гэтым напрамку пачалася, аднак сапраўднага аднаўленьня свабодаў, найперш свабоды слова, галоснасьці, яшчэ не адбылося:

“Да галоснасьці яшчэ не дайшло, а вось перабудова — пачынаецца. Дзьве разьняволеныя газэты — гэта яшчэ не галоснасьць. Як мне будуць тэлефанаваць з “Гомельскай праўды”, каб я даў інтэрвію, ці з Гомельскага тэлебачаньня — вось тады пачнецца галоснасьць. Хацелася б эвалюцыйнага разьвіцьця, але ня ведаю, наколькі гэта магчыма.

У мяне такое адчуваньне: як толькі крызіс скончыцца, скончыцца і ўся гэтая “перабудова”.

Да людзей хутчэй дойдзе крызіс. Тады спатрэбімся й мы — тыя, хто даўно казаў: “Так жыць нельга!” А ўсе думалі, што ў нас тут стабільнасьць і парадак“.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG