Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі загінулі па дарозе на працу


Сёньня начальнік аддзяленьня Дзяржаўтаінспэкцыі Столінскага раёна Ўладзімер Гарагляд у гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” спраўдзіў інфармацыю пра дарожна-транспартнае здарэньне 18 сьнежня, у выніку якога загінулі чатыры вайскоўцы Пінскага памежнага атраду і яшчэ 10 атрымалі калецтвы і траўмы.


Са словаў суразмоўцы, ДТЗ адбылося ля Давыд-Гарадка на высокім і абледзянелым участку аб’езнай дарогі. Кіроўца грузавога аўтамабіля, які перавозіў зьмену памежнікаў (14 чалавек), ня справіўся з кіраваньнем, машына зьехала з трасы і перакулілася.

У Давыд-Гарадоцкім гарадзкім Савеце паведамілі, што сёньня на месцы трагедыі працуюць спэцыялісты Дзяржаўнага памежнага камітэту. Групу ўзначальвае намесьнік старшыні гэтага камітэту Анатоль Лапо. Ваенная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.

Начальнік прэс-цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка паведаміў журналістам, што зьмена памежнікаў накіроўвалася на ахову беларуска-ўкраінскай мяжы, якая праходзіць на Мерлінскім палігоне.

Мерлінскі (Столінскі) палігон быў створаны ў 1962 годзе. Тады людзей гвалтоўна павысялялі з хутароў і паселішчаў, каб вызваліць месца для трэніровак у бомбаскідваньні для авіяцыі краінаў Варшаўскай дамовы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG