Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данута Бічэль: “Ніна Мацяш была нашай зоркай”


Данута Бічэль
Данута Бічэль

“Я – у вялікай скрусе, таму што памерла мая лепшая сяброўка. Яна была маёй сяброўкай на працягу практычна ўсяго сьвядомага жыцьця.


Яна была хворая, яна была ў інвалідным вазку, але яна была такая дужая, што калі мне было цяжка, калі ў мяне было гора, я заўсёды шукала ратунку ў яе і знаходзіла. Але гэта – прыватнае.

Яна проста была нашай сьвечачкай, нашай зоркай. Тая працаздольнасьць, тая геніяльнасьць, таленавітасьць яе, як яна працавала ў паэзіі, якія яна вершы пісала – чыстыя, прыгожыя... Яна натхняла ўсіх, хто яе ведаў. Я думаю, што ведалі яе ня толькі мы, літаратары, але і многія іншыя людзі, таму што да яе шмат хто прыяжджаў, каб пагрэцца, каб прытуліцца да яе моцы. Прытуліцца да яе вось гэтай моцы, якую ёй Бог даў, адняўшы ў яе ногі, хваробу гэтую страшную даўшы.

Хай ёй будзе там добра, куды яна пайшла. Божанька, прымі яе перад Калядамі ў сваю сямейку на небе!”

Памерла Ніна Мацяш

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG