Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая прапіска гомельскай арганізацыі БНФ


Гомельская абласная арганізацыя БНФ , юрыдычны адрас якой апошні час знаходзіўся ў Сьветлагорску, атрымала новую прапіску. Гэтым разам яна перарэгстравана ў Жлобіне, на вуліцы Першамайскай, 5-6.


Як паведаміў рэгіянальны кіраўнік БНФ Валер Пуціцкі, справа з перарэгістрацыяй цягнулася са студзеня. Дакумэнты неаднаразова падаваліся на перарэгістрацыю ў Гомельскі аблвыканкам, але там кожны раз знаходзілі прычыны дзеля адмовы – то пратакол няправільна аформлены, то коска ня там пастаўлена.

А зараз, як паведаміў Валеры Пуціцкі, патэлефанавалі з управы юстыцыі і паведамілі, што ўсё добра, структура зарэгістравана ў Жлобіне.

XS
SM
MD
LG