Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"На дзяржвыданьні падпіска абавязковая, астатнія можна ігнараваць"


Заканчваецца чарговая падпісная кампанія на Гарадзеншчыне.

Настаўніца са Смаргоні, Любоў Дзергачова, распавядае, што ў іх раёне падпіска на афіцыйныя выданьні абавязковая ня толькі настаўнікам, але ўсім, хто працуе на дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах.

Дзергачова: “Вісеў сьпіс газэтаў, на якія абавязкова трэба было падпісацца. Так было на ўсіх катэдрах і ва ўсіх школах гораду. У сьпісе: “СБ”, “Звязда”, “Знамя юности”, наш мясцовы “Светлы шлях”. І гэта, наколькі я ведаю, было ня толькі ў школах – на ўсіх прадпрыемствах”.

У сьпісе: “СБ”, “Звязда”, “Знамя юности”, наш мясцовы “Светлы шлях”
Настаўніца распавядала, што падпіска сур’ёзна кантралюецца, і трэба квітанцыю прыносіць, паказваць адказнаму чалавеку. Але найбольш, са словаў спадарыні Дзергачовай, яе калегаў турбуе пытаньне, на якія сродкі падпісвацца?

Дзергачова: “Выдаткі на мэтадчыную літаратуру складаюць 7500 у месяц, а часопіс “Руская мова” ці “Беларуская мова” каштуе на месяц 15 тысячаў. Ды яшчэ трэба купляць іншыя кніжкі й падпісацца на газэты...”

Лекар Іван Шэга ў Слоніме вядомы апазыцыянер, і калі ён адмовіўся падпісвацца на дзяржаўныя газэты, да яго на працы болей не чапляюцца. Ён распавядае, што надалей выпісвае “Народную волю”.

Пытаюся, ці ёсьць дзе-небудзь у рэгіёне рэкляма на незалежную прэсу?

Шэга: “У Слоніме было досыць многа падпісчыкаў на “Народную волю”, і цяпер большасьць ведае, што газэта ў каталёгу. Агітацыі ніхто ніякай не вядзе”.

Алег Рамашкевіч зь Бераставіцы зараз беспрацоўны й газэтаў наагул не выпісвае. Распавядае, што ў іх раёне найбольш агітуюць за падпіску дзяржаўных выданьняў паштальёны – бо маюць за гэта працэнт да заробка.

Рамашкевіч: “Ну вось, да прыкладу, як мае бацькі, дык яны падпісваюць раёнку і “СБ”, бо яна танная і мае шмат старонак”.

Пэнсіянэр зь Дзятлава, Валеры Петрыкевіч, кажа, што “Народную волю”, калі яна зьявілася ў шапіках, было загадана хаваць, але людзі ўсё ж знаходзілі. Сам цяпер свабодна падпісваецца на пошце.

Петрыкевіч: “А вось жонка – пэнсінэрка, і каб магла папрацаваць, то даводзіцца выконваць усё. Што ня скажуць, усё робіць...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG