Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка выпускае ўсходнеэўрапейскага тыгра


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Пазыцыя Беларусі як сувэрэннай і незалежнай дзяржавы падабаецца ня ўсім, асабліва тым, хто лічыць Беларусь зонай сваіх жыцьцёвых інтарэсаў. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас інтэрвію кіраўнікам дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі краіны. Ён таксама паабяцаў правесьці лібэралізацыю як эканомікі, так і грамадзкага жыцьця.

Ігар Лялькоў
Палітоляг, старшыня Беларускага Шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў найперш зьвяртае ўвагу на азначэньне незалежнасьці як найважнейшай каштоўнасьці:

“Як пазытыўнае можна адзначыць падкрэсьліваньне Лукашэнкам таго, што сувэрэнітэт і незалежнасьць ёсьць абсалютнай каштоўнасьцю і што Беларусь не павінна быць сфэрай чыіхсьці жыцьцёвых інтарэсаў”.

Разам з тым аналітык кажа: нельга пагадзіцца з выказваньнем кіраўніка дзяржавы пра тое, што Беларусь “заслужыла выконваць вядучую ролю ў сыстэме міжнародных дачыненьняў”:

“Такая тэрміналёгія, што Беларусь мае нейкае асаблівае значэньне ў сыстэме міжнародных дачыненьняў, ужывалася ім і раней. Але наколькі гэта адпавядае рэальнаму стану рэчаў, можна бачыць хаця б па тым, што
Пра асаблівае месца Беларусі можна казаць хіба ў тым сэнсе, што краіна знаходзіцца на маргінэсе сучаснай сыстэмы міжнародных дачыненьняў.
Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая не зьяўляецца нават асацыяваным сябрам Рады Эўропы. Таму пра асаблівае месца Беларусі можна казаць хіба што ў тым сэнсе, што краіна знаходзіцца на маргінэсе сучаснай сыстэмы міжнародных дачыненьняў і ня ўключаная ў шэраг вельмі сур’ёзных і паважаных міжнародных інстытутаў”.

У сваім сёньняшнім інтэрвію Аляксандар Лукашэнка паабяцаў правесьці лібэралізацыю эканомікі. У прыватнасьці, ён казаў пра тое, што дзяржава павінна сыйсьці з тых сфэраў, дзе ня можа быць эфэктыўнага дзяржаўнага кіраваньня. Ён заклікаў “разьняволіць дзяржаўныя прадпрыемствы да ўзроўню прыватных”.

Яраслаў Раманчук
Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук кажа, што ўражаньне такое, быццам многія словы Аляксандра Лукашэнкі ўзятыя з праграмаў беларускай апазыцыі. Менавіта з гэтымі прапановамі нашыя экспэрты зьвярталіся ва ўрад, падкрэсьлівае аналітык.

“Па сутнасьці гэта азначае, што Лукашэнка дэкляратыўна перайшоў на мадэль Сынгапура, каб ператварыць нас у мадэль нейкага ўсходнеэўрапейскага тыгра. А наколькі гэта сур’ёзна — будзе відаць, калі даведаемся, якія дакумэнты пабачаць сьвет”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG