Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка едзе па цану на газ


На сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх афіцыйных мэдыяў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падчас візыту ў Маскву будзе абмеркавана газавае пытаньне.


“Што да прыроднага газу на будучы год, мы да гэтага пытаньня (проста не шумім) падыходзілі некалькі разоў на перамовах зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Асабліва падчас апошніх нашых перамоваў мы закраналі гэтае пытаньне. І, канечне ж, 22-га мы будзем абмяркоўваць і гэтае пытаньне.

Але гэта не адзінае пытаньне. Гэта комплекс пытаньняў, якія мы хочам абмеркаваць з расейцамі. Я ня буду іх пералічваць, але ў Расеі, мы шмат ужо гаварылі пра гэта, ёсьць вельмі вялікая цікавасьць па многіх кірунках да Беларусі. Яны хацелі, каб мы для Расеі рабілі тое, тое, тое: ад абароны да эканамічных і сацыяльных пытаньняў. Але гэта мае нейкую цану. Так? А мы хацелі б ад Расеі, каб Расея пастаўляла нам прыродны газ, нафту купляць будзем і гэтак далей”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG