Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстрадна-прапагандысцкае шоў, якое беларускі тэлеканал ОНТ паказаў у дзясятках гарадоў Беларусі, прыехала ў Варшаву пад назовам "З любоўю зь Беларусі". /img/icon-photogallary.gif


Гэтая праграма закліканая паляпшаць імідж Беларусі ў розных эўрапейскіх сталіцах. Яна ўжо пабывала ў Вільні, Санкт-Пецярбурзе, Кіеве, Маскве, Рызе...





У Варшаве канцэрт праходзіў у адной з найбольшых заляў -- Кагрэсовай Залі на 2000 месцаў. Гледачы маглі прыйсьці толькі па запрашальных квітках. Прысутнічалі польскія чыноўнікі, у тым ліку былы прэм'ер Польшчы Лешэк Мілер, дыпляматы з дзясяткаў краінаў сьвету. Усё было арганізавана вельмі шыкоўна і пышна.





У асноўным жа заля была запоўненая людзьмі, якіх прывезьлі аўтобусамі з Бельска, Беластоку, Сямятыч, Гайнаўкі,-- пераважна беларусамі. Кожнаму зь іх паклалі на крэсла беларускія і польскія дзяржаўныя сьцяжкі з паперы. Але гэтыя польскія сьцяжкі моладзь лёгка трансфармавала ў бела-чырвона-белыя. Апрача таго ў часе канцэрту моладзь дастала некалькі вялікіх бела-чырвона-белых сьцягоў.





Што да канцэрту, то напэўна ўпершыню поп-зоркі засьпявалі толькі па-беларуску і крыху па-польску. Нават А. Саладуха сваю знакамітую песьню "Здравствуй, чужая мілая" засьпяваў па-польску. Ірына Дарафеева на сцэне была апранутая ў чырвонае і зялёнае. У часе канцэрту толькі ёй адной далі перадалі вялікі букет. Авацыю заслужыў Пётр Ялфімаў, які засьпяваў песьню Чэслава Немана “Dziwny est ten swiat".




Пасол Павал Латушка паведаміў, што канцэрт адбыўся, дзякуючы прэзыдэнту Лукашэнку. Пасьля канцэрту моладзь з арганізацыі “Вольная Беларусь” раздавала гледачам улёткі з патрабаваньнем свабодных выбараў у Беларусі.

Аляксандар Ціхановіч і Ядвіга Паплоўская

Аляксандар Саладуха

Анатоль Ярмоленка

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG