Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражаньне квартплаты на 20 тысяч — гэта толькі пачатак


Ад 1 студзеня цэны на жыльлёва-камунальныя паслугі вырастуць прыблізна на 10—15 працэнтаў. Наколькі больш стане плаціць сярэдняя беларуская сям’я за камунальныя паслугі? Колькі яшчэ падаражэньняў можа адбыцца цягам наступнага году? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.

Віталь Цыганкоў
Цыганкоў: “З афіцыйнага паведамленьня БелТА пра павялічэньне тарыфаў, дзе пералічаныя розныя працэнты, цяжка разабрацца, на колькі больш будзе плаціць кожная сям’я.”

Залескі: “У суме тарыфы за студзень-жнівень, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, былі павышаныя на 9,1 далара. У нас за 9 месяцаў году сям’я з трыма і больш дзецьмі траціла 287 тысячаў рублёў у месяц на чалавека. Гэта 131,5 даляра па сярэднім курсе, то бок 4,4 даляры ў дзень на чалавека. За год аплата на жыльлёва-камунальныя паслугі павялічылася на столькі, на колькі можна ўтрымліваць два чалавекі два дні. Зараз гэтым падвышэньнем яшчэ два дні „забіраюць“. Цяпер трэба яшчэ на чатыры дні дадаткова зарабляць, каб сплаціць гэта падвышэньне”.

Цыганкоў: “Іншымі словамі, за лістапад за трохпакаёвую кватэру прыйшоў разьлік каля 140 тысячаў. А колькі будзе ад студзеня?”

Міхал Залескі
Залескі: “На 20 тысячаў болей. Але ж гэта толькі пачатак..”

Цыганкоў: “Так, на гэты раз урад не абяцае, што падаражэньне будзе толькі адно цягам усяго наступнага году”

Залескі: “Не абяцаюць. Наадварот, гаворка ідзе пра тое, што цэны рэгуляваць асабліва не зьбіраюцца”

Цыганкоў: “Цяпер насельніцтва аплачвае толькі каля 30 працэнтаў сабекошту камунальных паслугаў. Колькі будзе у канцы году?”

Залескі: “Тут даволі дзіўная сытуацыя. 8 гадоў змагаюцца за падвышэньне
Заробкі расьлі хутчэй, чым расла прадукцыйнасьць працы.
долі аплаты насельніцтвам камунальных паслугаў, а яна, наадварот, зьнізілася на 3 працэнты. Я думаю, што давядуць да 50 працэнтаў, але ня болей. Бо гэта будзе непад’ёмна для сямейных бюджэтаў”

Цыганкоў: “Улады звычайна кажуць, што рост камунальных тарыфаў кампэнсуецца ростам заробкаў. Але цяпер падвышэньне заробкаў нібыта ня сьвеціць, наадварот, у лістападзе заробкі ў большасьці беларусаў падалі”.

Залескі: “Заробак зьніжаюць, і ягоны рост нават ужо не абяцаюць, бо насьпела аб’ектыўная патрэба прывесьці ў адпаведнасьць прадукцыйнасьць працы і рост заробкаў. Бо дзеля папулізму павялічвалі заробкі хутчэй, чым расла прадукцыйнасьць працы. Зараз трэба выраўноўваць А выраўноўваць балюча, бо людзі прывыклі сваё атрымліваць”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG