Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарыфы ляцяць угору


Ад новага году — новыя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі. Падвышэньне тарыфаў замацоўвае пастанова Савету міністраў ад 16 сьнежня.


Тэхнічнае абслугоўваньне жылых дамоў — 296 рублёў за 1 квадратны мэтар. Падвышана на 11,8%.

Цеплавая энэргія на ацяпленьне і падагрэў вады — 43 458,3 рубля за 1 Гкал. Тарыф вырас на 15,6%.

Тарыф на халодную ваду і каналізацыю вырасьце на 20% і складзе 385,7 рубля за 1 куб.м і 242 рублі за 1 куб.м адпаведна.

Тарыф на вываз побытавых адкідаў падвысіцца на 18,9% — да 4764 рублёў за 1 куб.м.

За карыстаньне ліфтамі — на 20%: будзе па 1421 рублі з кожнага жыхара.

Новы тарыф на электраэнэргію — 173,3 рубля за 1 кВт/г.

У сыстэме дыфэрэнцыяванага ўліку:

у пэрыяд мінімальнай нагрузкі (с 22.00 до 17.00) — 121,1 рубля за 1 кВт/г;

у пэрыяд максымальнай нагрузкі (с 17.00 до 22.00) — 346 рублёў за 1 кВт/г.

Тарыфы на электраэнэргію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, — 125,3 рубля за 1 кВт/г (87,7 рубля — у пэрыяд мінімальных нагрузак, 250,6 рубля — у часе максымальнага выкарыстаньня).

У 2008 годзе тарыфы на аплату жыльлёва-камунальных паслуг падвышаліся двойчы — ад 1 студзеня і 1 траўня.

Падвышэньне тарыфаў замацаванае пастановай Савету міністраў № 1942 ад 16 сьнежня 2008 г., паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG