Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя эўрапейцы ў Празе


У Празе знаходзяцца моладзевыя актывісты, прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый. Цягам некалькіх дзён недзяржаўная арганізацыя "ЭЗ на ўра" ладзіла сэмінар, мэта якога -- выпрацоўка агульнай стратэгіі недзяржаўных моладзевых арганізацый ва ўмовах Эўрапейскага партнэрства.


Актывісты абмяркоўвалі, як выкарыстаць магчымасьці, якія адкрываюцца для недзяржаўных арганізацый у выніку прапановы праграмы Ўсходняга партнэрства для Беларусі.

Зьміцер Касьпяровіч з Менску, які прадстаўляе "Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры":

"Адна з асноўных мэтаў гэтай праграмы -- папулярызацыя ідэі Эўразьвязу, эўрапейскіх каштоўнасьцяў у Беларусі. "Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" цягам трох гадоў праводзіць вандроўкі па Беларусі. У сувязі з праграмай Усходняга партнэрства, да якой Беларусь цалкам верагодна далучыцца, вырашылі сабрацца шэсьць арганізацыяў у Празе, каб выпрацаваць нейкую адзіную пазыцыю недзяржаўнага сэктара ў галіне пытаньня прасоўваньня ідэяў Эўразьвязу ў Беларусі. Каб ня толькі ўлада была манапалістам у гэтым кірунку, а недзяржаўныя арганізацыі таксама былі паўнапраўнымі удзельнікамі працэсу эўраінтэграцыі Беларусі”.

Андрусь Асмалоўскі з арганізацыі "Талака" з Гомеля:

“У нашай навучальнай і інфармацыйнай дзейнасьці папулярызацыя ідэяў Эўразьвязу займае вялікую частку. Накірункі дзейнасьці -- навучальныя гурткі для студэнтаў гомельскіх ВНУ, якія складаюцца з 80 сустрэчаў, пасьля інфармацыйныя вечарыны па рэгіёнах сумесна з Шуманаўскім таварыствам, ладзім сустрэчы ў школах”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG