Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымлівалі актывістаў “Маладой Беларусі”


Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі пяць актывістаў руху “Маладая Беларусь”.


Яны раздавалі ў студэнцкім гарадку БДУ ўлёткі з партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

Затрыманых адвезьлі ў міліцыю. Артур Фінькевіч, Алег Кароль, Алесь Сьцепаненка, Валеры Саковіч і Сяргей Кастыленка знаходзяцца ў міліцыі Маскоўскага раёну. Пазьней, не складаючы пратаколаў, іх адпусьцілі.

Дзень Салідарнасьці сёньня адзначаюць актывісты ўсіх моладзевых арганізацый.

Падрабязнасьці неўзабаве на нашым сайце.



XS
SM
MD
LG