Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў АГП папярэдзілі за “Глоток воздуха”


Міхась Пашкевіч

Міхась Пашкевіч

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сябра выканкаму АГП Міхась Пашкевіч сёньня атрымалі афіцыйнае папярэджаньне ад Генэральнай пракуратуры Беларусі.


А.Лябедзька распавёў “Свабодзе” наступнае:

Анатоль Лябедзька
“Папярэдзілі нас за тое, што, на думку пракуратуры, мы маем адносіны да выданьня газэты “Глоток воздуха” і разьмяшчэньне ў ёй пэўных матэрыялаў. У папярэджаньні згадваюцца два артыкулы Крымінальнага кодэксу: адзін закранае гонар першай асобы дзяржавы, другі — пра паклёп на дзяржаву. Праўда, крымінальнай справы пакуль не заведзена. Але разам з тым нам патлумачылі, што ёсьць інфармацыя, якая даказвае, што менавіта Анатоль Лябедзька і Міхась Пашкевіч займаюцца выданьнем гэтай газэты і разьмяшчэньнем у ёй пэўных матэрыялаў.

Найбольшую цікавасьць пракуратуры выклікаў артыкул пра продаж зброі. У ім ёсьць спасылкі на мяне, на мае дачыненьні з Генэральнай пракуратурай краіны, якая ня хоча расьсьледаваць продаж зброі ў Лацінскую Амэрыку. У пракуратуры ўспрынялі гэта хваравіта”.


XS
SM
MD
LG