Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Курапатах затрымаюць вандалаў


Павалены крыж у Курапатах

Павалены крыж у Курапатах

Сьледчыя бараўлянскай міліцыі праводзяць сёньня сьледчы экспэрымэнт у мэмарыяльным комплексе Курапаты. Экспэрымэнт праводзіцца ў рамках крымінальнай справы, якую распачалі паводле падзей 1 лістапада.

Тады позна ўвечары сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Макаў і Алег Сьвірыдаў затрымалі двух падлеткаў і перадалі іх у міліцыю. Актывісты далі паказаньні, што гэтыя падлеткі павалілі 5 крыжоў.

Падлеткі маюць статус падазраваных у крымінальнай справе. Яны абвяргаюць абвінавачаньні. Сёньня падчас сьледчага экспэрымэнту будуць правярацца некаторыя паказаньні Макава й Сьвірыдава. Экспэрымэнт пачнецца ў 21 гадзіну, у цёмны час, як гэта было падчас інцыдэнту.

Некалькі разоў экспэрымэнт адкладаўся з-за надвор’я: у прызначаны час апускаўся туман ці ўсчынаўся сьнегапад.


XS
SM
MD
LG