Лінкі ўнівэрсальнага доступу

M.Чарнавус: “Тупат ног праблемы ня вырашыць”


Лідэр прадпрымальнікаў горада Баранавічы Мікалай Чарнавус паведаміў “Свабодзе”, што некалькі дзесяткаў актывістаў выехалі ў Менску, каб далучыцца да Маршу прадпрымальнікаў. Асабіста спадар Чарнавус застаецца на месцы і тлумачыць прычыны гэтага:


“Як мінімум восем разоў я ўдзельнічаў у акцыях пратэсту апазыцыі, канчатковым пунктам якіх была плошча Бангалор. І цяпер перакананы, што праз тупат ног прадпрымальнікаў у гэты раз нічога нельга вырашыць.”

Са словаў суразмоўцы, у Баранавічах 20 сьнежня ў 15.30 на рынку спажывецкай каапэрацыі адбудзецца сход прадпрымальнікаў.

“Мы маем намеры прагаласаваць за рэзалюцыю сходу, якая прадугледжвае спыніць працу індывідуальных прадпрымальнікаў на ўсіх рынках Баранавічаў з 1-га студзеня 2009 года”, - удакладняе Мікалай Чарнавус.

XS
SM
MD
LG