Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выезьдзе з Рэчыцы супрацоўнікі мясцовай ДАІ спынілі аўтамашыну актывіста руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алега Шабетніка:


“Міліцыя перапісала ўсіх, хто ехаў у маёй машыне – і адпусьціла. Тэлефанавалі мне й тыя рэчыцкія прадпрымальнікі, якія паехалі раней за мяне. Іх таксама спынялі, правяралі дакумэнты і адпускалі. Нікога не разварочвалі назад”.

Спадар Шабетнік зьвязвае такую “лаяльнасьць” міліцыі з тым, што на акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску можа быць агучана пазыцыя ўладаў наконт існаваньня малога бізнэсу у новым годзе.


XS
SM
MD
LG