Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакота абяцае засьпяваць на “Эўрабачаньні” па-беларуску


Анонс недзяржаўных газэтаў за 15-га сьнежня.

Тыднёвік “Беларусы і рынак” прапануе інтэрвію з кіраўніком офісу АБСЭ у Беларусі спадаром Гансам-Ёгенам Шмідтам. Рэдактар газэты Вячаслаў Хадасоўкі, які сустракаўся з дыпляматам, акрэсьліў некаторыя з прэтэнзіяў да апазыцыйнага лягеру ў Беларусі.

“Гэта нават не прэтэнзіі. У яго некалькі тэзісаў. Ён лічыць, што галоўнае зараз – гэта дамагацца пэўных вынікаў, у тым ліку ў эканоміцы, дасягаць эканамічнага набліжэньня. Таксама, што трэба болей узаемадзейнічаць з урадам і з грамадзкай супольнасьцю, якая, паводле яго, больш адлюстроўвае інтарэсы народу”.

Інтэрвію выйдзе пад назовам “Добрыя навіны – у сярэднетэрміновай пэрспэктыве”. Як патлумачыў аўтар, сэнс назову ў тым, што бачных зрухаў да лепшага ў дэмакратызацыі Беларусі, на думку спадара Шмідта, не варта чакаць адразу, але яны непазьбежна будуць.

Інтэрнэт-выданьне “Саліданасьць” зьмешчае падрабязны фотарэпартаж з паўфіналу конкурсу прэтэндэнтаў на ўдзел у “Эўрабачаньні”, дзе вырашаецца лёс пуцёўкі ад Беларусі . Журы конкурсу пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі ўжо забракавала некалькі айчынных зорак, у прыватнасьці Ганну Шаркунову, Аляксандру Гайдук. Няўжо некаму расчышчаюць шлях на конкурс, які пройдзе ў Маскве? Вось меркаваньне рэдактара выданьня Аляксандра Старыкевіча.

На “Эўрабачаньне” у 2009 годзе паедзе сьпявачка Дакота, якую разглядаюць як стаўленіцу расейскіх прадусараў
“Відавочна, што сытуацыя зноў скандальная. Гэта зьвязана з тым, што хутчэй за ўсё ад Беларусі на “Эўрабачаньне” у 2009 годзе паедзе сьпявачка Дакота, якую разглядаюць як стаўленіцу расейскіх прадусараў. Аднак раней з разьлікам на расейскі шоў-бізнэс на “Эўрабачаньне” ужо езьдзіў Руслан Аляхно, які выступіў няўдала”.

Дадам, што газэта ТБМ “Наша слова” заклікае падтрымліваць менавіта сьпявачку Дакоту. Прычына ў тым, што дзяўчына адзіная за апошні час вырашыла сьпяваць на конкурсе па-беларуску.

Тыднёвік “Наш час” аналізуе сытуацыю зь беспрацоўем. Рэдактар Аляксей Кароль пералічае прыкметы пашырэньня крызысу.

“Агулам на ММЗ у Стоўбцах страцілі працу 50 чалавек. Начальства на запыты працаўнікоў кажа: крызыс. Некаторыя прадпрыемствы сталі абвяшчаць дадатковыя выходныя. Прыкладам, аб’яднаньне “Гуматэхніка” ў кастрычніку адпачывала дадаткова адзін дзень, а ў лістападзе ўжо 4 дні. Працаўнікоў МТЗ звальняюць за прагулы, а на Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова навагоднія сьвяты працягнуцца ажно два тыдні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG