Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэліся два прэм’еры: падрабязнасьці невядомыя


Сяргей Сідорскі гутарыць з Уладзімірам Пуціным

Сяргей Сідорскі гутарыць з Уладзімірам Пуціным

Пуцін і Сідорскі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны дзьвюх краін

Пытаньні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня Расеі й Беларусі абмеркавалі 12 сьнежня ў Маскве прэм’ер-міністры дзьвюх краін Сяргей Сідорскі й Уладімер Пуцін, паведаміла РІА “Новості” са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрыя Пяскова.

Падрабязнасьці перамоў не паведамляюцца.

Сустрэча прэм’ер-міністраў прайшла ў межах пасяджэньня Міждзяржаўнай рады ЭўрАзЭС, куды ўваходзяць таксама Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. З арганізацыі выйшаў Узбэкістан.

ЭўрАзЭС — міжнародная эканамічная арганізацыя, якая займаецца фармаваньнем агульных зьнешніх мытных межаў, выпрацоўкай адзінай зьнешнеэканамічнай палітыкі, тарыфаў, цэнаў і іншых складнікаў агульнага рынку. Арганізацыя стала пераемніцай колішняга Мытнага зьвязу.


XS
SM
MD
LG