Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе Партыі БНФ праходзіць прэзэнтацыя аўтабіяграфічнай кнігі Пятра Садоўскага “Мой шыбалет”. Гэта 15-я кніга з “Бібліятэкі Свабоды”.

Аўтар – першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня, мовазнаўца.

На прэзэнтацыі знаходзіцца карэспандэнт Свабоды Валянціна Аксак.

Каліноўскі: Якая атмасфэра на прэзэнтацыі кнігі?

Аксак: Людзей вельмі шмат. Стаяць людзі ў праходах, шмат хто не змог патрапіць у залю. Атмасфэра нязмушаная, шмат жартаў дазваляюць сабе аўттар і выступоўцы, і гэта, у прынцыпе, адпавядае зьместу кнігі.

Каліноўскі: Скажыце, ці кніжак усім хапіла?

Аксак: Вось жа -- не. Як было напісана ў запрашальніках, першыя сто гасьцей атрымалі кнігі з Бібліятэкі Радыё Свабода. Аднак вось ёсьць людзі, якім кніг не хапіла. Значыць, гасьцей больш чым сто.

Каліноўскі: Каго б Вы назвалі з тых, хто прыйшоў на прэзэнтацыю?

Аксак: У ліку нечаканых гасьцей - Пётра Краўчанка, былы першы міністар замежных спраў незалежнай Беларусі. Гэта пры ім Садоўскі і быў прызначаны першым амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне. Ён праездам з Масквы ў Варшаву даведаўся пра прэзэнтацыю і завітаў. Ён ужо выступіў з бліскучай прамовай і пакінуў імпрэзу. У ліку іншых вельмі шаноўных гасьцей - Ірына Міхайлаўна Быкава. Тут шмат вядомых пісьменьнікаў, палітыкаў, і шмат моладзі.

Каліноўскі: Што кажуць выступоўцы?

Аксак: Паэт Анатоль Вярцінскі ў сваім выступе сказаў, што гэтая кніжка яму спадабалася як мужчыну, таму што Пётра Садоўскі на старонках гэтай кнігі выступае вельмі яркім прадстаўніком мужчынскай паловы і Беларусі, і чалавецтва -- гжэчны рыцар з пашанай да сваіх жанчын, да жанчын Беларусі, што вельмі імпануе паэту Вярцінскаму. Уладзімер Арлоў прызнаўся, што яшчэ не ўсю кніжку прачытаў, але прачытаў пра дзяцінства, на Полаччыне. І Арлоў сказаў, што менавіта Полаччына дае такіх людзей, як Садоўскі, якіх Рыгор Барадулін назваў прадстаўнікамі полацкага мэнталітэту, якія потым упрыгожваюць усю Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG