Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчасьце свабоды

  • Аляксандар Лукашук

Вокладка кнігі Пётра Садоўскага “Мой шыбалет”

Вокладка кнігі Пётра Садоўскага “Мой шыбалет”

Права на мэмуары не дае колькасьць пражытых гадоў.

Права на мэмуары не дае ўдзел у падзеях, якія адбываліся падчас жыцьця

Права на мэмуары не дае валоданьне мовай і ўменьне пісаць.

Права на мэмуары даюць свабода і шчасьце.

Андрэй Сахараў абраў эпіграфам для сваіх мэмуараў радкі Гётэ — “Свабоды й шчасьця варты толькі той, хто дзеля іх штодня ідзе на бой”

Пётра Садоўскі абраў эпіграфам старазапаветны “шыбалет” — а мог і радкі Янкі Купалы пра тры дарожанькі, адна зь якіх вядзе ў родную межаньку.

Таму што гэта кніга чалавека, для якога шлях да сябе і Радзімы і ёсьць свабода і шчасьце.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG