Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: з крызісу — з Іранам


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад і Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі плянуе аб’яднаць намаганьні з Іранам для процідзеяньня нэгатыўным наступствам сусьветнага фінансавага крызісу.


Кіраўнік Беларусі плянуе аб’яднаць намаганьні з Іранам для процідзеяньня нэгатыўным наступствам сусьветнага фінансавага крызісу.

“Мы — ні Беларусь, ні Іран — ня маем ніякага дачыненьня да ўзьнікненьня гэтага крызісу. Але з гэтага крызісу нам трэба выходзіць разам, працаваць маштабна і інтэнсіўна, каб разам пераадолець гэты крызіс”, — заявіў А.Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску зь міністрам замежных спраў Ірану Манучэхрам Матакі.

Паводле А.Лукашэнкі, крызіс сёньня ў сьвеце лютуе ня толькі эканамічны. “Па некаторых кірунках ён у асобных краінах прывёў да палітычнага крызісу”, — адзначыў беларускі кіраўнік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG