Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беспрацоўя — жаночы твар


У Беларусі сярод беспрацоўных пераважаюць жанчыны.

У галоўнай управе палітыкі занятасьці і народанасельніцтва міністэрства працы і сацыяльнай абароны падлічылі, што на 1-е сьнежня гэтага года колькасьць беспрацоўных жанчын дасягнула
61,6%.

Адной з прычынаў спэцыялісты называюць тое, што рынак працы арыентаваны ў большай ступені на прымяненьне мужчынскіх рук. У банку вакансій пададзеных у органы па працы, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва з 60,7 тысяч каля 77,6% прызначаны для мужчын. Дарэчы, жанчыны на пошук працоўнага месца трацяць у два разы больш часу, чым мужчыны.
XS
SM
MD
LG