Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 12 сьнежня памежнікі больш ня ставяць штампы пра перасячэньне дзяржаўнай мяжы ў пашпартах грамадзянаў Беларусі.


Уступіў у дзеяньне адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі ад 3 ліпеня. Штампы цяпер ня будуць ставіць ні пры ўезьдзе ў Беларусь, ні пры выезьдзе грамадзянаў Беларусі з краіны.

Навацыя ня тычыцца замежнікаў і асобаў без грамадзянства. “Усе астатнія захады праверкі дакумэнтаў пры перасячэньні мяжы застаюцца”, — паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
XS
SM
MD
LG