Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Шыла: у войска або ў вар’ятню


Іван Шыла<br/>
Іван Шыла<br/>

Моладзевага актывіста на&nbsp;паўторнай прызыўной камісіі прызналі дастаткова здаровым, каб адправіць у&nbsp;войска, і&nbsp;дастаткова хворым, каб пакласьці ў&nbsp;Навінкі.

Актывіста “Маладога фронту” Івана Шылу выклікалі ў ваенкамат на перадпрызыўную камісію. Раней моладзевага актывіста спачатку прызналі непрыдатным да вайсковай службы. Але потым мэдычная камісія прыняла адваротнае рашэньне. Івану Шылу абмежавалі выезд з тэрыторыі Беларусі. Ён паведаміў, што сёньня ягоны лёс вырашыць выніковая прызыўная камісія, дзе акрамя лекараў будуць прадстаўнікі міліцыі ды выканкаму. Учора ў ваенкамаце Івану Шылу сказалі, што вынікі папярэдняй праверкі перагледжаныя і ён стаў прыдатным для службы ў войску.

Іван Шыла: “Я ўпэўнены, што будзе прынятае рашэньне, што я прыдатны да вайсковай службы. Але ёсьць і нюансы. Напрыклад, учора я размаўляў з псыхолягамі, якія прыехалі з галоўнай лякарні. Яны раілі пакласьці мяне ў рэспубліканскі псыханэўралягічны дыспансэр на два тыдні, бо я, маўляў, ігнарую грамадзкасьць, у мяне вельмі шмат правапарушэньняў, ёсьць судзімасьць, і ніводная санкцыя, якая да мяне ўжывалася, ня мела плёну. Я нібыта працягваў парушаць дзейнае заканадаўства. Але я катэгарычна адмовіўся. Тады яны параіліся і сказалі, што рашэньне могуць прыняць у панядзелак. Але потым высьветлілася, што яны прымуць яго сёньня, непасрэдна перад вайсковай камісіяй”.

Як стала вядома па абедзе 12 сьнежня, выніковая прызыўная камісія, якая вырашыць лёс Івана Шылы, перанесеная на панядзелак.



Актывіста моладзі БНФ Франка Вячорку таксама прызналі прыдатным для службы ў войску. Франак меў даведку з 6-га клінічнага шпіталя пра тое, што з прычыны хваробы ён непрыдатны для службы ў войску.

Сёлета ў войска прызвалі некалькіх моладзевых актывістаў, адлічаных раней з навучальных устаноў, сярод іх сябра партыі БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка, старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта. Таксама служаць старшыня Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў і актывіст Рух «За Свабоду, былы кандытат у дэпутаты Віталь Каратыш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG