Палата прадстаўнікоў сёньня аднагалосна ратыфікавала пагадненьне паміж Беларусьсю і Эўракамісіяй аб усталяваньні прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ў Беларусі, а таксама аб прывілеях і імунітэтах для яго.
Адметнасьць гэтага дакумэнту ў тым, што дэпутаты Палаты прымаюць яго ўжо ў другі раз. Першы раз гэта адбылося яшчэ 17 чэрвеня, і тады яго прымалі дэпутаты папярэдняга складу. Аднак Савет рэспублікі — таксама папярэдняга складу — вярнуў гэты дакумэнт зноў у Палату прадстаўнікоў.
Таму сёньня дэпутаты прынялі яго паўторна. Як патлумачыла дэпутатка Валянціна Лявоненка, якая прадстаўляла гэты дакумэнт, пад увагу бярэцца “патрэба ў ратыфікацыі гэтага пагадненьня, якая ўзрастае”.
Само пагадненьне было падпісанае ў Брусэлі сёлета 7 сакавіка.